Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Газета.ру» са спасылкай на Міністэрства ўнцнтраных спраў Расеі паведамляе, што ў Маскве супрацоўнікі паліцыі затрымалі чальцоў арганізаванай злачыннай групоўкі, якія, па дадзеных сьледзтва, незаконна пастаўлялі ў Расею санкцыйныя сыры.

Паводле МУС, па падазрэньні ў арганізацыі незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці былі затрыманыя і арыштаваныя два арганізатары і чатыры актыўныя ўдзельнікі арганізаванай злачыннай групы ва ўзросьце ад 29 да 58 гадоў. Паводле інфармацыі супрацоўнікаў паліцыі, падазраваныя грамадзяне незаконна завезьлі на тэрыторыю Расеі і рэалізавалі санкцыйны сыр на агульную суму каля 2 млрд. расейскіх рублёў (прыблізна 27 мільёнаў эўра — РС).

«Праведзена 17 ператрусаў у жытле, складах і офісных памяшканьнях злачынцаў. У выніку выяўлена і канфіскавана 470 тон сычужнага прадукту, абсталяваньне для вырабу падробных этыкетак, а таксама дакумэнты, якія пацьвярджаюць незаконную дзейнасьць» — удакладнілі ў МУС.

Прадукцыя па падробленых дакумэнтах пастаўлялася ў гіпэрмаркэты Маскоўскага рэгіёну, Санкт-Пецярбурга і Ленінградзкай вобласьці.

Распачатая крымінальная справа па абвінавачваньні ў махлярстве, ўчыненым арганізаванай групай у асабліва буйным памеры.

XS
SM
MD
LG