Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка загадаў абараняць мяжу з Украінай ад «непатрэбных элемэнтаў»


Гэты загад ён аддаў падчас дакладу выканаўцы абавязкаў дзяржаўнага сакратара Рады бясьпекі Станіслава Зася і міністра абароны Андрэя Раўкова.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што вакол тэмы абароны паўднёвай мяжы «ў апошні час занадта шмат размоваў, у так званай апазыцыйнай прэсе тыя ці іншыя рэчы падаюцца тэндэнцыйна».

«Тым ня менш, мы не хаваем тое, што паўднёвыя межы нам трэба ўзмацняць. І не таму што мы баімся ўкраінцаў, што на нас там нехта нападзе. Мы асьцерагаемся, каб у выніку таго, што адбываецца ва Ўкраіне, не пацягнуліся сюды рознага кшталту элемэнты, не патрэбныя ў Беларусі, і асабліва зброя. Гэта нас павінна заўсёды насьцярожваць. Гэта наша пытаньне, якое мы павінны вырашаць, за нас ніхто яго не вырашыць», — адзначыў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG