Лінкі ўнівэрсальнага доступу

падарункі


Сэсілія Бо, «Апошнія дні маленства» (1884).
Сэсілія Бо, «Апошнія дні маленства» (1884).

звычайна, калі нараджаецца дзіцё, да яго адразу зьбіраецца чарга наведвальнікаў: бабулі, дзядулі, цёткі, дзядзькі, далёкія і блізкія сваякі, сябры. немаўля атрымлівае процьму ласкі, увагі і падарункаў.

і падарункі працягваюць зьяўляцца кожны тыдзень і месяц. бацькі мала што купляюць малому, акрамя пампэрсаў, бо трэба яшчэ знасіць і скарыстаць усё падоранае.

амаль кожны з нас прыходзіць у гэты сьвет аточаны падоранымі кашулькамі, пінэткамі, споднім, цацкамі і процьмай іншага і, пакуль мы расьцем, мы пакрысе зношваем і вырастаем з таго, што назапасілася ў шафе. і калі апошняя рэч зьнікае і сваякі забываюцца ня толькі на падарункі, але і на наш дзень нараджэньня, мы абнуляемся, і пачынаецца дарослае жыцьцё.

а.і.бацкель

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG