Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэвальвацыя паскараецца: курс эўра дасягнуў амаль 18 тысяч


Курсы даляра і эўра паставілі сёньня чарговыя рэкорды: даляр вырас на 235 пунктаў і дасягнуў ўзроўню 16 259 рублёў, эўра вырас на 237 пунктаў да ўзроўню 17 973 рублі.

Такія курсы валют Нацыянальны банк Беларусі вызначыў на 19 жніўня.

Для даляра гэта ўжо восьмы гістарычны максымум за 14 дзён: яшчэ 4 жніўня курс даляра заставаўся на ўзроўні 15 345 рублёў. Такім чынам, з 4 жніўня даляр вырас на 913 рублёў.

Эўра дасягнуў трэцяга гістарычнага максымуму за 14 дзён: з 4 жніўня курс эўра вырас на 1 109 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG