Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прах Сяргея Рахманінава ня будуць пераносіць у Расею


Партрэт кампазытара Сяргея Васільевіча Рахманінава зь яго аўтографам. 1936 год

Партрэт кампазытара Сяргея Васільевіча Рахманінава зь яго аўтографам. 1936 год

Раней міністар культуры Расеі Ўладзімер Мядзінскі заявіў, што вяртаньне ў Расею парэшткаў кампазытара «было б вялікай справай».

Сям’я кампазытара Сяргея Рахманінава ня мае намеру парушаць яго апошнюю волю і пераносіць прах з ЗША ў Расею.

Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на заяву прапраўнучкі кампазытара. Паводле яе слоў, Рахманінаў у сваім тэстамэнце напісаў, што хацеў быць пахаваным у Нью-Ёрку побач з жонкай і дачкой.

Раней міністар культуры Расеі Уладзімер Мядзінскі заявіў, што вяртаньне ў Расею парэшткаў кампазытара «было б вялікай справай». На думку міністра, прах кампазытара можна было б перапахаваць у Наўгародзкай вобласьці, паколькі магіла ў Нью-Ёрку знаходзіцца ў дрэнным стане.

XS
SM
MD
LG