Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Расея і сэпаратысты абвастраюць канфлікт ва Ўкраіне


Джон Кірбі
Джон Кірбі

ЗША абвінавачваюць аб’яднаныя сілы Расеі і сэпаратыстаў у эскаляцыі нападаў на ўсходзе Ўкраіны

Злучаныя Штаты ўсклалі віну на аб’яднаныя сілы сэпаратыстаў і Расеі за эскаляцыю нападаў на ўкраінскія падразьдзяленьні ва ўсходняй Украіне.

«Ня можа быць аніякіх сумневаў у тым, хто адказны: Расея і сэпаратысты арганізуюць гэтыя атакі дакладна так, як яны абвастрылі канфлікт у жніўні мінулага году, — заявіў прэс-сакратар дзярждэпартамэнту Джон Кірбі. — Справаздачы АБСЭ паказваюць, што пераважная большасьць парушэньняў перамір’я зьдзяйсьняецца аб’яднанымі сіламі Расеі і сэпаратыстаў». Па словах Кірбі, атакуючыя спрабуюць стварыць пагрозу Марыюпалю. Ён падкрэсьліў, што спробы сэпаратыстаў захапіць новыя тэрыторыі абярнуцца высокай цаной для Масквы.

У адказ на пытаньне аб парушэньні ўмоваў перамір’я ўкраінскім бокам прадстаўнік дзярждэпартамэнту заявіў аб тым, што ЗША заклікаюць абодва бакі выконваць умовы менскіх дамоўленасьцяў. Аднак, паводле яго слоў, украінскія сілы адказваюць на атакі, яны маюць права на самаабарону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG