Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт у Бангкоку: 27 забітых


Месца выбуху
Месца выбуху

У сталіцы Тайлянду Бангкоку пры выбуху бомбы паблізу індуісцкай сьвятыні Эраван загінулі, паводле апошніх дадзеных, 27 чалавек.

Такую лічбу прыводзяць мясцовыя СМІ. Сярод ахвяраў выбуху ёсьць замежнікі — двое грамадзян Кітая і філіпінец. Каля 80 чалавек параненыя, многія зь іх — з Кітая і Тайваня. Выбуховае прыстасаваньне было замацавана на матацыкле.

Бомба спрацавала ў цэнтральным раёне, дзе акрамя сьвятыні, якую наведваюць турысты, месьцяцца дарагія гатэлі, гандлёвыя цэнтры і офісы.

Адказнасьць за выбух пакуль ніхто на сябе не ўзяў.

На поўдні Тайлянду ўрад вядзе барацьбу з паўстанцамі-мусульманамі, якія, аднак, рэдка арганізуюць напады па-за межамі гэтага рэгіёну. Некалькі невялікіх выбухаў у краіне за апошнія дзесяць гадоў зьвязвалі з супрацьстаяньнем паміж прыхільнікамі і праціўнікамі экс-прэм’ера Таксіна Чынаваты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG