Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская журналістка ў эфіры назвала ўлады «шызоідамі»


Журналістка Марыя Лондан ў перадачы «Дарэчы пра надвор’е» тэлеканалу НТН (Новасібірск) рэзка скрытыкавала апошнія дзеяньні расейскага ўраду.

Відэаролік з перадачай выклаў у Facebook вядомы расейскі блогер Рустэм Адагамаў, які цяпер жыве ў эміграцыі.

«Гэта, мабыць, найлепшы прагноз надвор’я, які я бачыў на тэлебачаньні. Марыя Лондан, рэспэкт і паважуха. Нездарма сказана, што Расея Сібір’ю прырастаць будзе» — пракамэнтаваў ён ўбачанае. На блогу Адагамава ролік паглядзелі прынамсі 400 тысячаў чалавек.

У перадачы Марыя Лондан, у прыватнасьці, сказала:

З-за крызісу расейцы муціруюць і ператвараюцца ў шызафрэнікаў. Да такой высновы прыйшлі псыхіятры. З канца мінулага году Расею напаткала эпідэмія шызодных станаў, а колькасьць саміх шызафрэнікаў імкліва расьце. Прычына — эканамічны крызіс, скачкі цэнаў і курсаў валют. Псыхіятры кажуць, што шызоіды схільныя да выкананьня задачаў неардынарнымі спосабамі. А мы зьдзіўляемся, што ў краіне адбываецца, што яны там наверсе твораць. Што твораць? Выконваюць задачы неардынарнымі спосабамі. Адсоткавымі стаўкамі гуляюцца, сьвініну паляць, пармэзан з ляндшафтам раўняюць, па пэрсіках на катках катаюцца. Краіна ў шоку. Урад у азарце, што б яшчэ таго зрабіць. Неардынарныя людзі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG