Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская пракуратура расьсьледуе абстрэл прадмесьцяў Марыюпалю як тэракт»


Сартана, 17 жніўня 2015 году.

Сартана, 17 жніўня 2015 году.

Па факце абстрэлу прадмесьцяў Марыюпалю пракуратура Данецкай вобласьці адкрыла вытворчасьць па артыкуле аб тэрарыстычным акце Крымінальнага кодэксу Ўкраіны.

«У ноч з 16 на 17 жніўня баевікі тэрарыстычнай арганізацыі „ДНР“ пачалі масіраваны абстрэл зь цяжкай артылерыі прадмесьцяў Марыюпалю Данецкай вобласьці. Так, пад абстрэл баевікоў патрапілі пасёлкі Сартана і Лебядзінскі» — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

«У выніку артылерыйскага абстрэлу два чалавекі — мужчына і маладая жанчына — загінулі, таксама атрымалі раненьні яшчэ шэсьць мірных жыхароў, сярод якіх 10-гадовае дзіця. Акрамя таго, у выніку абстрэлаў, ажыцьцёўленых тэрарыстамі, пашкоджана больш за 50 жылых дамоў і гаспадарчых памяшканьняў ды газаправод», — паведамілі ў пракуратуры.

Раней аб двух загінулых у выніку абстрэлаў навакольляў Марыюпалю паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў.

Сэпаратысты ў сваю чаргу абвінавачваюць праўрадавыя сілы АТО ў абстрэлах мірных населеных пунктаў на кантраляванай імі тэрыторыі Данбасу, у тым ліку Горлаўкі і навакольляў Данецку.

XS
SM
MD
LG