Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У букмэкераў Алексіевіч зноў фаварыткай «нобэлеўскай гонкі»


Букмэкерскія канторы пачалі прыём ставак на атрыманьне сёлетніх нобэлеўскіх прэмій у галіне літаратуры і міру.

Фаварыткай, як і год таму, зьяўляецца Сьвятлана Алексіевіч — стаўкі на яе перамогу прымаюцца з прапорцыяй 5:1 (у выпадку яе перамогі за адзін даляр букмэкеры выплацяць пяць).

На другім месцы знаходзіцца японскі пісьменьнік Харукі Муракамі (6:1), на трэцім — кенійскі пісьменьнік Нгугі Ва Тхіёнга (7:1).

Сярод фаварытаў букмэкераў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру ў 2015 — каталіцкі сьвятар з Эрытрэі Мусі Зэраі, расейская «Новая газэта», кангалезскі доктар Дэніс Муквэге і папа Францішак.

XS
SM
MD
LG