Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс даляра пераадолеў псыхалягічную мяжу 16 тысяч рублёў


Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 18 жніўня: даляр вырас на 33 пункты і дасягнуў рэкорднага ўзроўню 16 024 рублі.

Гэта ўжо сёмы гістарычны максымум за 13 дзён: яшчэ 4 жніўня курс даляра заставаўся на ўзроўні 15 345 рублёў. Такім чынам, з 4 жніўня даляр вырас на 679 рублёў.

Курс эўра сёньня трошкі зьнізіўся: з 17 806 да 17 736 рублёў.

Адначасова працягваецца падзеньне расейскага рубля. Сёньня ў пачатку дня на Маскоўскай біржы даляр і эўра дасягнулі максымуму зь лютага: даляр — 65,72 рубля, эўра — 72,8.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG