Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сіняя хмара


Чарлз Кортні Каран, «Лета» (1906)

Чарлз Кортні Каран, «Лета» (1906)

Яна ўздымаецца над маім хутарам. Я не хапаюся за фотаапарат, каб зафіксаваць прыгожы краявід. Я сачу, назіраю, намагаючыся запомніць вачыма, напоўніць сябе фарбай нябеснага ўлоньня. Абавязкова — з удзячнай увагай да Сыракомлі: «А лясы, краса ўся ў далях — нібы ў залі той карціны».

Сіняя хмара набліжаецца. Яе колер зачароўвае. Зьлёгку пагрымлівае.

Дзея зрушэньня і неспакою. Маленькі спэктакль, дэкарацыі... Вось праляцеў матылёк на тле набрынялай сінечы. Выразна жоўты і трапяткі. Вось белы. Бліснуў шэрымі пёркамі лугавы шулячок. Перакулілася ластаўка, яе белы фартушок мігціць уваччу...

Калі табе за шэсьцьдзесят, сіняя хмара — гэта ўжо частка цябе, твой скарб, арт-галерэя, філярманічная заля, мэмарыяльны музэй.

Валер Дранчук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Чарлз Кортні Каран, «Лета» (1906).

XS
SM
MD
LG