Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 жніўня: разьвітаньне з акторам Сяргеем Жураўлём


Сяргей Журавель
Сяргей Журавель

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У Купалаўскім тэатры — разьвітаньне з народным артыстам Беларусі Сяргеем Жураўлём. Пачатак паніхіды аб 11-ай гадзіне. Пахаваньне на Ўсходніх могілках а 14-ай.

У гісторыі

1903 — амэрыканскі выдавец і журналіст Джозэф Пулітцэр заснаваў Пулітцэраўскую прэмію.

1920 — у Менску пачаліся перамовы аб міры паміж Савецкай Расеяй і Другой Рэччу Паспалітай.

1934 — польскімі ўладамі створаны Бяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягер.

1962 — першы забіты пры спробе перайсьці Бэрлінскую сьцяну. Усходненямецкія памежнікі забілі 18-гадовага Пітэра Фэтчара.

1980 — у польскім горадзе Гданьску ўлады прынялі 21 патрабаваньне страйкоўцаў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1629 — Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1857 — Ян Цепляк, рымска-каталіцкі царкоўны дзяяч Літвы і Беларусі.

1907 — Зьдзіслаў Стома, беларускі актор тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі і СССР.

1943 — Робэрт Дэ Ніра, амэрыканскі актор і рэжысэр.

У гэты дзень памерлі:

1676 — Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн, нямецкі пісьменьнік, аўтар папулярнага раману «Авантурнік Сімпліцысімус», аднаго з найвыбітнейшых твораў нямецкае літаратуры XVII ст.

1955 — Фэрнан Лежэ, францускі мастак.

1972 — Аляксандар Вампілаў, расейскі драматург.


Цытата

Толькі шчырае пачуцьцё адказнасьці ўратуе журналістыку ад падлыжнасьці перад клясай заможных, якія перасьледуюць эгаістычныя мэты і замінаюць грамадзкаму росквіту.

Джозэф Пулітцэр

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG