Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША выведуць комплексы Patriot з Турцыі


Амэрыканскі зэнітны ракетны комплекс Patriot у Турцыі 5 лютага 2013 году
Амэрыканскі зэнітны ракетны комплекс Patriot у Турцыі 5 лютага 2013 году

ЗША абвясьцілі, што ў кастрычніку выведуць свае зэнітныя ракетныя комплексы Patriot з Турцыі, дзе яны разьмешаныя на мяжы з Сірыяй.

Вашынгтон і Анкара ў супольнай заяве ад 16 жніўня паведамілі, што комплексы вернуць ў Злучаныя Штаты для важных абнаўленьняў, але пры неабходнасьці іх можна будзе вярнуць у Турцыю «цягам тыдня».

У заяве гаворыцца, што караблі ваенна-марскога флёту ЗША застануцца ва ўсходнім Міжземнамор’і, каб дапамагчы ў абароне Турцыі і ў місіях НАТО.

ЗША, Нямеччына і шэраг іншых краін НАТО у 2013 годзе разьмясьцілі свае супрацьпаветраныя падразьдзяленьні ў Турцыі, якая таксама ўваходзіць у альянс. Гэта было зроблена ў адказ на абстрэлы з тэрыторыі Сірыі.

Некалькі дзён таму Нямеччына абвясьціла, што 31 студзеня выведзе свае комплексы Patriot і 250 вайкоўцаў, якія цяпер разьмешчаныя ў Турцыі. Прэсавы сакратар міністэрства абароны Нямеччыны сказаў, што гэты крок выкліканы тым, што пагроза ракетных атак з Сірыі значна зьменшылася.

Паводле нямецкай ацэнкі, галоўнай пагрозай у рэгіёне цяпер зьяўляюцца ваяўнікі групоўкі Ісламская дзяржава, якія ня маюць ракетаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG