Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Ізраілю прагаласаваў за бязьвізавы рэжым зь Беларусьсю.


Міністарка абсорбцыі Ізраілю Софа Ландвэр і міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей падпісваюць у Менску пагадненьне аб адмене візаў 19 верасьня 2014 году

Міністарка абсорбцыі Ізраілю Софа Ландвэр і міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей падпісваюць у Менску пагадненьне аб адмене візаў 19 верасьня 2014 году

Чакаецца, што бязьвізавы рэжым уступіць у сілу ўжо сёлета.

Раней паведамлялася, што міністэрства ўнутраных спраў Ізраілю рэкамэндавала ўраду не зацьвярджаць бязьвізавы рэжым, бо адмена віз можа прывесьці да павелічэньня колькасьці нелегалаў, якія прыбываюць у якасьці турыстаў застаюцца ў Ізраілі з мэтай заробкаў.

Пагадненьне аб адмене візаў падпісалі ў Менску яшчэ 19 верасьня 2014 году. Тады заяўлялася, што новы 2015 год грамадзяне Беларусі і Ізраіля змогуць сустрэць бязь візаў. Аднак гэтага не атрымалася. Пагадненьнем прадугледжана, што з моманту ратыфікацыі і да фізычнай адмены візаў павінна прайсьці 90 дзён. Беларусь свае абавязаньні выканала цалкам 5 студзеня 2015 году. Ізраіль затрымліваецца.


А пакуль, каб беларусу наведаць Ізраіль, трэба набыць візу, якая каштуе 23 даляры. Грамадзянін Ізраіля за беларускую візу мусіць заплаціць даражэй — 60 эўра.

XS
SM
MD
LG