Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Сорас прадаў сваю долю ў онлайн-рэтэйлеры Alibaba


Амэрыканскі інвэстар Джордж Сорас, які днямі адзначыў 85-гадовы юбілей, прадаў амаль усю сваю долю ў найбуйнейшых кітайскім онлайн-рэтэйлеры Alibaba.

Падчас зьдзелкі ў агульнай складанасьці было прададзена амаль 60 тысяч акцый на суму блізу 5 мільёнаў даляраў. Фінансавы стан Сораса агенцтва Bloomberg ацэньвае больш чым 28 мільярдаў даляраў. Двума найбуйнейшымі акцыянэрамі кітайскай кампаніі па-ранейшаму зьяўляюцца японскі SoftBank, у якога была доля 31,75% на канец 2014 году, і Yahoo з 15,27%.

На мінулым тыдні акцыі Alibaba паказалі падзеньне на 8% — рэкорднае ад верасьня мінулага году. Цяперашняе падзеньне акцый кампаніі зьвязана з запаволеньнем росту яе прыбытку. Джордж Сорас набыў вядомасць як валютны спэкулянт. У 1992 годзе яго біржавая гульня супраць англійскага фунта прымусіла Вялікую Брытанію выйсьці з эўрапейскай валютнай сыстэмы. Па дадзеных, Джордж Сорас займае 24-е месца ў сьвеце сярод мільярдэраў.

XS
SM
MD
LG