Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз паўгадзіны пасьля ўзьлёту зьнік інданэзійскі самалёт


Авіядыспэтчары страцілі сувязь з інданэзійская пасажырскім самалётам, які выконваў міжнародны рэйс Джаяпура-Оксібіл. Пра гэта паведамілі афіцыйныя асобы Інданэзіі.

На борце паветранага судна авіякампаніі «Trigana Air» зарэгістраваныя 54 чалавекі, у тым ліку пяць супрацоўнікаў экіпажу і пяць дзяцей.

Самалёт, які накіроўваўся ў Оксібіл на тэрыторыі Папуа-Новая Гвінэя, перастаў адказваць на запыты праз паўгадзіны пасьля вылету з інданэзійскага аэрапорту Джаяпура. Гэта адбылося а 3-й гадзіне дня паводле мясцовага часу.

«Мы пакуль ня ведаем, што адбылося з самалётам, і спрабуем зьвязацца з мясцовымі ўладамі, — заявіў прадстаўнік Міністэрства транспарту Інданэзіі. — Надвор’е ў рэгіёне дрэннае, зараз вельмі цёмна і пахмурна. Гэтыя ўмовы не падыходзяць для пошукаў. Да таго ж, там гарыстая мясцовасьць».

Экспэрты адзначаюць, што крушэньні самалётаў і інцыдэнты з паветраным транспартам для Інданэзіі не такая і рэдкасьць. Архіпэляг лічыцца адным з самых інтэнсіўных рынкаў авіяперавозак у сьвеце, але пры гэтым краіна ня можа задаволіць попыт у кваліфікаваных пілётах, мэханіках і авіядыспэтчарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG