Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве затрыманыя актывісты партыі БНФ, якія баранілі ад міліцыі бел-чырвона-белы сьцяг


У Магілёве затрыманы Аляксандар Шаўцоў і Валянціна Шчэтнікава, сябры ініцыятыўнай групы вылучэнкі на прэзыдэнцтва Тацяны Караткевіч.

Актывіст партыі БНФ зьбіраў подпісы пад бел-чырвона-белым сьцягам на Віленскім рынку ў абласным цэнтры.

Паводле старшыні гарадзкой партыйнай арганізацыі Валянціны Шчэтнікавай, трое супрацоўнікаў АМАПу спрабавалі забраць сьцяг, але актывіст бараніў сымбаль. Урэшце забралі і яго, і сьцяг. Месца знаходжаньня Шаўцова пакуль невядомае.

XS
SM
MD
LG