Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія далучыцца да «Славянскага братэрства» Расеі і Беларусі

Да сумесных ваенных вучэньняў Расеі і Беларусі «Славянскае братэрства-2015», якія пройдуць на расейкіх палігонах, далучыцца Сэрбія. Пра гэта паведаміў кіраўнік Міністэрства абароны Расеі Сяргей Шойгу.

Падчас сустрэчы са сваім сэрбскім калегам Браціславам Гашычам расейскі генэрал нагадаў, што на ўзбраеньні сэрбскай арміі большую частку складае бранетэхніка расейскай вытворчасьці і цалкам лягічна, калі тактычныя дзеяньні будуць адпрацоўвацца падчас сумесных манэўраў.

Браціслаў Гашыч пагадзіўся з аргумэнтамі міністра Шойгу, заявіўшы, што гэта будзе «вельмі важна для разьвіцьця апэратыўных здольнасьцяў Узброеных сілаў Сэрбіі».

У сваю чаргу, Беларусь застаецца галоўным васковым саюзьнікам Расеі і яе вайсковыя падразьдзяленьні бяруць удзел ва ўсіх буйных вучэньнях на расейскай тэрыторыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG