Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ермакову пасунулі з чарговай пазыцыі


Надзея Ермакова

Надзея Ермакова

Міністар працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна абрана новай кіраўніцай Беларускага саюзу жанчын.

Гэта адбылося па выніках працы 6-й пазачарговай рэспубліканскай канфэрэнцыі гэтай арганізацыі.

Папярэдняя старшыня саюзу Надзея Ермакова ў разьвітальным слове падкрэсьліла, што будзе лепш, калі на чале страктуры стане чалавек, які займае сур’ёзную дзяржаўную пасаду. Яна адзначыла, што дзейнасьць Мар’яны Шчоткінай якраз зьвязаная з сацыяльнай сфэрай, што блізка Беларускаму саюзу жанчын.

Сама Надзея Ермакова была выпраўленая ў адстаўку з пасады старшыні Нацыянальнага банку Беларусі пры канца мінулага году, калі ў Беларусі адбылася значная дэвальвацыя рубля. Цяпер яна выконвае функцыі старшыні назіральнай рады банка БелВЭБ. Незадоўга да сыходу з чарговай пасады Ермакова заявіла, што на маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах грамадзкая арганізацыя адназначна падтрымае Аляксандра Лукашэнку.

Беларускі саюз жанчын быў утвораны ў сьнежні 1991 году і аб’ядноўвае блізу 200 тысяч чальцоў па ўсёй краіне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG