Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын Беражкова: Ніяк не магу зразумець, хто больш за ўсё пасуе на пазыцыю рэжысэра спэктаклю?


Уладзімер Беражкоў

Уладзімер Беражкоў

З афіцыйнага сайту менскага «Дынама» ўжо выдаленая ўся інфармацыя пра Беражкова ў разьдзеле «Кіраўніцтва»

Учора стала вядома, што затрыманы і дастаўлены ў СІЗА Ўладзімер Беражкоў — адзін з заснавальнікаў і колішні галоўны рэдактар газэты «Прессбол», а цяпер выканаўца абавязкаў генэральнага дырэктара, генэральны мэнэджэр хакейнага клюбу «Дынама-Менск». Афіцыйная падстава — Беражкоў падазраецца ў крадзяжы грашовых сродкаў хакейнага клюбу «Дынама-Менск».

Сын Уладзіміра Беражкова Мікіта пракамэнтаваў навіну аб затрыманьні бацькі.

«Ніяк не магу зразумець, хто з прапанаваных кандыдатур, больш за ўсё падыходзіць на пазыцыю рэжысэра спектаклю?», — напісаў Мікіта Беражкоў на свой старонцы ў Facebook.

Раніцай 15 жніўня з афіцыйнага сайта менскага «Дынама» была выдаленая ўся інфармацыя пра Беражкова ў разьдзеле «Кіраўніцтва». На сайце зьявілася інфармацыя аб прызначэньні новага выканаўцы абавязкаў генэральнага дырэктара хакейнага клюбу «Дынама». Ім стаў намесьнік Уладзіміра Беражкова па бясьпецы Анатоль Курылец. Да «Дынама» ён працаваў намесьнікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам галоўнага ўпраўленьня кадраў МУС.

Заснавальнік парталу TUT.BY Юры Зісер на сваёй старонцы ў Фэйсбуку выказаў сваё меркаваньне пра крымінальную справу супраць ужо былога генэральнага мэнэджэра хакейнага клюбу «Дынама-Менск»:

«Вы ўсё яшчэ думаеце, што Беларусьсю кіруе Лукашэнка? Кіньце. Гэтай краінай кіруюць опэры. Гэта яны сёньня вырашаюць лёс цэлых галінаў», — напісаў Юры Зісер.

Пазьней гэты допіс зьнік са старонкі Зісера.

XS
SM
MD
LG