Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шматтысячны марш Prague Pride ачоліла мэр Прагі ФОТА

абноўлена

ЛГБТ-супольнасьць у Чэхіі штогод зьбірае тысячы ахвотных удзельнічаць у маніфэстацыі і культурных падзеях традыцыйнага фэстывалю.

У Празе адбылася шматтысячная акцыя Prague Pride. Яе ўдзельнікі, сабраўшыся на Вацлаўскай плошчы, накіраваліся па горадзе ў бок папулярнага месца адпачынку — садоў на Летне. Калёну дэманстрантаў узначаліла мэр Прагі Адрыяна Крначова. Як паведамляюць чэскія СМІ, праціўнікаў традыцыйнага штогадовага параду ЛГБТ-супольнасьці было «некалькі дзясяткаў». Паводле паліцыі, сьвяткаваньне праходзіць без «сур’ёзных інцыдэнтаў».

Адначасова прыхільнікі «традыцыйных сем’яў», якіх было прыкладна семдзесят чалавек, пачалі свой марш на плошчы Яна Палаха і таксама накіраваліся да садоў на Летне, дзе ў гэтыя выходныя праходзіць музычны фэст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG