Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі верталёт Мі-8 упаў у Ахоцкае мора. На борце знаходзіліся 16 чалавек


Пошукавыя верталёты ня могуць прыбыць да месца катастрофы з-за моцнага туману.

Верталёт Мі-8, на борце якога знаходзіліся 16 чалавек, упаў у Ахоцкае мора. Паводле папярэдніх дадзеных, шэсьць чалавек загінулі, сем пасажыраў і тры члены экіпажу ўратаваліся.

Як паведамляе «Інтэрфакс», пошукавыя верталёты ня могуць прыбыць да месца катастрофы з-за моцнага туману.

Верталёт авіякампаніі «Ўсход» павінен быў зьдзейсьніць пасадку ў раёне бухты Ангачан Хабараўскага краю. У прызначаны час верталёт не прызямліўся і на сувязь ня выйшаў. Пазьней камандзір верталёта паведаміў аварыйна-выратавальнай службе, што Мі-8 пацярпеў крушэньне за тры кілямэтры ад пункту прызначэньня.

ТАСС паведамляе са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, што рэйс выконваўся на замову прыватнай асобы.

XS
SM
MD
LG