Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі абвешчаная ўсеагульная праверка складоў з хімікатамі


Полымя і дым па-над горадам Цяньцзінь пасьля сэрыі выбухаў у прамысловай зоне гораду. 13 жніўня 2015 году
Полымя і дым па-над горадам Цяньцзінь пасьля сэрыі выбухаў у прамысловай зоне гораду. 13 жніўня 2015 году

Улады Кітая далі загад пачаць па ўсёй краіне праверку ўмоваў захоўваньня небясьпечных хімікатаў і выбуховых рэчываў, пасьля таго як у выніку выбухаў у прамысловай зоне Цяньцзінь загінулі 56 чалавек і пацярпеў 721 чалавек.

Ёсьць апасеньні, што на складзе падчас выбуху знаходзілася па меншай меры 700 тон цыяніду натрыю.

Кампанія, якая кіруе прамысловай зонай, абвінавачваецца ў «абуральным парушэньні правілаў бясьпекі». Склад, дзе 12 жніўня адбыліся выбухі, належыць фірме Ruihai Logistics, якая спэцыялізуецца на перавозках таксычных хімікатаў, у прыватнасьці, сьціснутага газу, лёгкіх на загараньне вадкасьцяў і таксычных рэчываў.

Урад загадаў чыноўнікам на месцах ужываць да парушальнікаў правілаў захоўваньня небясьпечных рэчываў самыя строгія захады.

Тым часам пажар у прамысловай зоне Цяньцзінь па-ранейшаму не ліквідаваны, у яго тушэньні задзейнічаныя больш за 1 тысячу чалавек і 140 пажарных разьлікаў.

Каманда ваенных экспэртаў-хімікаў робіць замеры паветра на наяўнасьць у ім таксычных рэчываў, паведамляе ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG