Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» магла выкарыстаць хімічную зброю супраць курдаў


Пэнтагон мае зьвесткі, што групоўка «Ісламская дзяржава», па ўсёй верагоднасьці, выкарыстоўвала супраць атрадаў курдаў у Іраку баявое атрутнае рэчыва іпрыт.

Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў Міністэрстве абароны ЗША паведамілі асноўныя амэрыканскія СМІ.

Паводле амэрыканскага прадстаўніка, дзьве найбольш верагодныя крыніцы гарчычнага газу — гэта старыя запасы, што засталіся ў Іраку з часоў Садама Хусэйна, альбо хімічныя сродкі, завезеныя ў краіну з Сырыі, якая два гады таму прызналася ў наяўнасьці ў сябе вялікай колькасьці гэтага газу і абяцала цалкам яго зьнішчыць.

Іпрыт — параўнальна прымітыўны сродак паражэньня, і для таго, каб мець эфэкт, павінен ужывацца масавана, — сказаў амэрыканскі прадстаўнік. Паводле яго словаў, «гэта апошняе ў шэрагу сьведчаньняў, што групоўка „Ісламская дзяржава“ ня спыніцца ні перад чым дзеля дасягненьня сваіх мэтаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG