Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі касьмічны карабель затануў у Ціхім акіяне


Расейскі касьмічны грузавы карабель «Прагрэс М-26М» адстыкаваўся ад Міжнароднай касьмічнай станцыі, сышоў з арбіты, пасьля чаго яго парэшткі ўпалі ў Ціхі акіян.

Пра гэта паведамілі агенцтву ТАСС у расейскім Цэнтры кіраваньня палётамі.

Фрагмэнты карабля ўпалі за некалькі тысячаў кілямэтраў ад Вэлінгтана, на так званых «могілках касьмічных караблёў».

Карабель быў запушчаны з Байканура ў лютым, ён даставіў на станцыю розныя грузы, у тым ліку ваду і прадукты.

Касьмічныя караблі «Прагрэс» выкарыстоўваюцца для забесьпячэньня савецкіх, расейскіх і міжнародных арбітальных станцый вось ужо амаль 40 гадоў.

У траўні касьмічны карабель «Прагрэс-М-27м» быў страчаны, яго абломкі таксама ўпалі ў раёне Ціхага акіяна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG