Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША патрабуюць вызваліць азэрбайджанскіх праваабаронцаў


Лэйла і Арыф Юнус

Лэйла і Арыф Юнус

ЗША глыбока занепакоеныя рашэньнем азэрбайджанскага суду асудзіць праваабаронцаў Лэйлу і Арыфа Юнус да васьмі з паловай і сямі гадоў турэмнага зьняволеньня.

Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве Дзярждэпартамэнту ЗША.

У заяве адзначаецца, што абвінавачваньні, як выглядае, выключна зьвязаныя з удзелам Лэйлы і Арыфа Юнус ў праваабарончай дзейнасьці і іх удзелам у праграмах, накіраваных на зьніжэньне напружанасьці і ўмацаваньне даверу ў рэгіёне.

Муж і жонка Юнус ўдзельнічалі ў праграмах па ўмацаваньні грамадзянскай супольнасьці, разьвіцьці азеэбайджана-армянскага дыялёгу і выступалі супраць вайны ў Нагорным Карабаху.

У заяве Дзярждэпартамэнту ЗША выказана таксама занепакоенасьць парушэньнямі падчас судовага працэсу. Дзярждэпартамэнт выказаў занепакоенасьць станам здароўя мужа і жонкі Юнус і заклікаў Баку неадкладна вызваліць іх з гуманных меркаваньняў.

У інтарэсах Азэрбайджану выканаць свае міжнародныя абавязальніцтвы, адстойваць унівэрсальныя правы ўсіх сваіх грамадзян, гаворыцца ў заяве. Гэта стала б крытычна важным крокам да дасягненьня квітнеючай і стабільнай будучыні, адзначаецца ў заяве Дзярждэпартамэнту ЗША.

XS
SM
MD
LG