Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФОТАФАКТ: У Гаване ўзьняты сьцяг ЗША


У сталіцы Кубы дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры афіцыйна адкрыў амэрыканскую амбасаду, якая не працавала каля 50 гадоў.

Трое былых марскіх пехацінцаў, якія спусьцілі сьцяг ЗША над амбасадай ў 1961 годзе, былі запрошаныя, каб вярнуць яго на месца.

ЗША і Куба пачалі дыпляматычныя намаганьні, каб нармалізаваць адносіны паміж дзвюма краінамі, летась у сьнежні.

Адносіны паміж дзвюма краінамі былі замарожаныя ў пачатку 1960-х гадоў, калі ЗША разарвалі дыпляматычныя адносіны з Кубай і ўвялі эмбарга на гандаль з гэтай краінай. Грамадзянам ЗША амэрыканскі закон забараняў наведваць Кубу.

З 1977 года ў абедзьвюх краінах дзейнічалі дыпляматычныя місіі, якія называліся місіямі інтарэсаў ЗША і Кубы. Яны працавалі пад эгідай Швайцарыі і ня мелі статусу амбасадаў.

Прыезд Кэры ў Гавану — гэта першы візыт дзяржаўнага сакратара ЗША на Кубу за апошнія 70 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG