Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей, Лінкявічус і Клімкін абмеркавалі сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Трохбаковая сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі, Літвы і Украіны — Уладзімера Макея, Лінаса Лінкявічуса і Паўла Клімкіна прайшла ў Адэсе.

«Міністры ўсебакова абмеркавалі рэгіянальную сытуацыю, зьвязаную з канфліктам на паўднёвым усходзе Ўкраіны, і выказаліся на карысьць апэратыўнага дасягненьня канкрэтных, прымальных для ўсіх бакоў дамоўленасьцяў у рамках трохбаковай кантактнай групы», — адзначылі ў прэс-службе беларускага зьнешнепалітычнага ведамства.

Падчас сустрэчы былі разгледжаны пэрспэктывы перафарматаваньня «Ўсходняга партнэрства». Макей падкрэсьліў мэтазгоднасьць дывэрсыфікацыі падыходаў ЭЗ да краін-удзельніц «Усходняга партнэрства» ў залежнасьці ад актуальных прыярытэтаў іх зьнешняй палітыкі.

«Пры гэтым міністар асобна акцэнтаваў важнасьць спалучэньня інтэграцыйных працэсаў на эўрапейскай прасторы і — у пэрспэктыве — пачатку дыялёгу паміж ЭАЭС і ЭЗ», — паведамілі ў прэс-службе.

Акрамя таго, кіраўнікамі МЗС Беларусі, Літвы і Ўкраіны абмеркаваныя магчымыя дзеяньні дзеля актывізацыі трохбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і транспартнай сфэрах, выпрацоўкі трохбаковых рэгіянальных праектаў у розных галінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG