Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы кіраўнік хакейнага клюбу «Дынама-Менск» Беражкоў


Уладзімер Беражкоў

Уладзімер Беражкоў

Затрыманы і дастаўлены ў СІЗА Ўладзімер Беражкоў — адзін з заснавальнікаў і колішні галоўны рэдактар газэты «Прессбол», а цяпер выканаўца абавязкаў генэральнага дырэктара, генэральны мэнэджэр хакейнага клюбу «Дынама-Менск».

Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацьвердзіла прадстаўніца Сьледчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова.

Паводле прадстаўніцы ведамства, Уладзімер Беражкоў затрыманы на падставе падазрэньня ў крадзяжы грашовых сродкаў хакейнага клюбу «Дынама-Менск». Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу паводле часткі 3 артыкула 210 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Службовая асоба падазраецца ў крадзяжы грашовых сродкаў з ужываньнем службовых паўнамоцтваў у памеры ня менш за 45 мільёнаў рублёў. Цяпер з падазраваным працуюць сьледчыя.

Сьледзтва хадайнічае перад пракурорам, каб Беражкова ўзялі пад варту.

Раней крымінальная справа была распачатая ў дачыненьні да генэральнага дырэктара «Дынама» Максіма Суботкіна, якога падазраюць у нанясеньні шкоды ў асабліва буйным памеры. Менавіта пасьля гэтага Беражкоў быў прызначаны выканаўцам абавязкаў генэральнага дырэктара, працягваючы выконваць функцыі генэральнага мэнэджэра клюбу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG