Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэлюдыя


Адольф фон Мэнцэль, «Флейтавы канцэрт Фрыдрыха Вялікага ў Сан-Сусі» (1852).
Адольф фон Мэнцэль, «Флейтавы канцэрт Фрыдрыха Вялікага ў Сан-Сусі» (1852).

— Лінабда, — сьпявае Хусэйн і пачынае перакладаць залаціста-падсмажаныя баклажаны ў рондаль. Апечаныя сонцам і часам рукі са знарочыстай абыякавасьцю, за якой стаяць тоны падсмажанага і нарэзанага, імправізуюць.

Ёсьць, ёсьць у арабаў асаблівы талент — уменьне падкрэсьліць выключнасьць моманту! Баклажаны пласт за пластом перасыпаюцца куркумой і дробна нарэзанымі часнаком і пятрушкай... Крыху вады і нешта (пакуль не вядома што) спакусьліва пачынае ўздыхаць на пліце.

— Паўгадзіны — і можам сядаць.

— Яшчэ паўгадзіны? Мы б ужо даўно ўсё зьелі. Падсмажылі б і зьелі, як дранікі. Паўтары гадзіны чакаць!

Водар павольна напаўняе пакой, думкі, размовы... Ты перажываеш пакутлівую асалоду чаканьня.

Прадчуваньне асалоды — гэта і ёсьць сапраўдная асалода.


Хэльга Краўчанка


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG