Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 жніўня: 630 гадоў зь дня заключэньня Крэўскай ўніі


ФОТА ДНЯ: Чарніцы з Калінаўскага лесу (Мядзелскі раён). Місуна Павал
ФОТА ДНЯ: Чарніцы з Калінаўскага лесу (Мядзелскі раён). Місуна Павал

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Менск, каля ўнівэрсаму «Цэнтральны» пройдзе пікет, прысьвечаны стотысячнаму подпісу ў падтрымку вылучэньня Тацьцяны Караткевіч кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі. На пікеце адбудзецца брыфінг Тацьцяны Караткевіч і кіраўніка яе ініцыятыўнай групы Андрэя Дзьмітрыева. Пачатак у 12.00.

Менск, у парку ім. Чалюскінцаў пройдзе навукова-забаўляльнае шоў «Фізыка немагчымага». З 13.00 да 17.00 наведнікі парку ўбачаць экспэрымэнты з вадкім азотам, паспрабуюць нітрамарозіва і даведаюцца, што такое малекулярная кухня.

Менск, у дворыку на плошчы Свабоды, 4 выступіць Яўген Цярэнцьеў з гуртам Teleport, а гасьцямі будуць аўтары найлепшага беларускага рок-альбому году, па вэрсіі Experty.by — Tonqixod. Пачатак у 20 гадзінаў.


У гісторыі:

1385 — заключаная Крэўская ўнія, дамова пра саюз Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства польскага, праз шлюб вялікага князя Ягайлы і каралевы Ядзьвігі.

1919 — у Менску заснаванае Таварыства дзеячаў мастацтва.

1945 — Японскі імпэратар Хірахіта выдаў указ пра безумоўную капітуляцыю Японіі.

1947 — Абвешчаная незалежнасьць Пакістану.

1980 ― у Польшчы пачаўся страйк на чале зь Лехам Валэнсам, у выніку якога паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».

2008 ― Грузія абвясьціла пра выхад з СНД.

У гэты дзень нарадзіліся:

1816 — Мацьвей Лявiцкi, фiлёзаф-дэмакрат, асьветнiк i публiцыст.

1842 — Уладзімер Кавалеўскі, прыродазнаўца, адзін з заснавальнікаў эвалюцыйнай палеанталёгіі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.

1948 — Вячаслаў Янчэўскі, беларускi матэматык, член-карэспандэнт НАН Беларусi.

1981 — Сяргей Сасноўскі, беларускі футбаліст.

У гэты дзень памерлі:

1941 — Максімільян Кольбэ, польскі сьвятар-францысканец і сьвяты пакутнік, які загінуў у Асьвенцыме, добраахвотна пайшоўшы на сьмерць дзеля выратаваньня таварыша

2004 — Чэслаў Мілаш, польскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Цытата:

Разьбі тэрмомэтар, і ў цябе ня будзе гарачкі.

Лех Валэнса, стваральнік прафсаюзу «Салідарнасьць»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG