Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве моцная залева блякавала цэнтар гораду. Скрыжаваньні вуліцы Першамайскай зь Ціміразеўскай і праспэктам Міру — у заторах. Ліўнёўка не дала рады вялікаму аб’ёму вады. Пад вадой апынуліся і цэнтральныя магістралі ў спальных раёнах.

Сёньня, аднак, залева не суправаджалася, як учора, моцнымі парывамі ветру. Абышлося бяз вывернутых дрэваў і сарваных дахаў. Учорашняя навальніца прынесла амаль месячную норму ападкаў. Сёньняшняя — ня меншы аб’ём. Дажджу ў Магілёве не было некалькі тыдняў.

Заліло і падсобкі ў адным з падземных пераходаў

Заліло і падсобкі ў адным з падземных пераходаў

XS
SM
MD
LG