Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў указ аб падвышэньні пэнсіяў


13 жніўня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб павышэньні пэнсіяў.

Пра гэта паведамілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе.

Паводле ўказу, ад 1 верасьня гэтага году працоўныя пэнсіі павялічацца ў сярэднім на 5% у выніку карэкцыі фактычнага заробку пэнсіянэраў і пераразьліку працоўных пэнсіяў.

У выніку сярэдняя пэнсія дасягне 2 млн 799,9 тыс. рублёў.

На 1 жніўня 2015 году ў краіне налічвалася 2 млн 574,9 тыс. пэнсіянэраў.

Дадатковыя выдаткі на выплату пэнсіяў зь верасьня перавысяць 346 млрд рублёў у месяц.

Раней пераразьлік пэнсіяў рабілі ў лістападзе 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG