Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць пэрсаналу кафэ, зь якога выгналі інваліда, завялі крымінальную справу


Натальля Вадзянава
Натальля Вадзянава

12 жніўня стала вядома, што хворую сястру вядомай расейскай мадэлі і актрысы Натальлі Вадзянавай выгналі з кафэ «Флямінга» ў Ніжнім Ноўгарадзе. Гаспадару ўстановы не спадабалася, што дзяўчына-інвалід зь нянькай «адпужваюць кліентаў». Аксана Вадзянава мае аўтызм і дзіцячы цэрэбральны паралюш.

Як напісала Натальля Вадзянава ў сваім Фэйсбуку, да яе сястры падышоў гаспадар кафэ і сказаў: «Давайце, сыходзьце, вы адпуджваеце ўсіх нашых кліентаў. Ідзіце, лечыцеся, і дзіця сваё лячыце. А потым прыходзьце ў грамадзкае месца».

Паводле актрысы, потым у кафэ прыехала іх з Аксанай маці, каб вырашыць сытуацыю. Ахова кафэ гвалтам выгнала яе, хворую дачку і няньку з кафэ і выклікала паліцыю, якая затрымала маці Аксаны Вадзянавай па абвінавачваньні ў дробным хуліганстве.


Як паведамляе ТАСС, сёньня кафэ, зь якога выгналі інваліда, часова зачынілі. Увесь пэрсанал, паводле работніка ўстановы, знаходзіцца ў паліцэйскім пастарунку.

Раней у сувязі зь інцыдэнтам сьледчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу па прыкметах злачынства, якое прадугледжана артыкулам 282 расейскага Крымінальнага кодэксу (дзеяньні, накіраваныя на прыніжэньне чалавечай годнасьці чалавека па прыкметах прыналежнасьці да сацыяльнай групе, учыненыя публічна з ужываньнем гвалту або пагрозай яго ўжываньня).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG