Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курсы даляра і эўра дасягнулі новых гістарычных максымумаў


Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валютаў на 14 жніўня: даляр вырас на 8 пунктаў і дасягнуў рэкорднага ўзроўню 15 997 рублёў, а эўра вырас на 22 пункты і дасягнуў узроўню 17 781 рубель.

Даляр дасягнуў ужо шостага гістарычнага максымуму за 10 дзён: яшчэ 4 жніўня курс даляра заставаўся на ўзроўні 15 345 рублёў. Такім чынам, з 4 жніўня даляр вырас на 652 рублі.

Эўра, у сваю чаргу, б’е рэкорды другі дзень запар.

XS
SM
MD
LG