Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў пажару ў Кітаі ўзрасла да 44 чалавек


Колькасьць загінулых у выніку выбухаў і пажару ў кітайскім горадзе Цяньцзінь узрасла да 44 чалавек, паведамляе дзяржаўнае інфармагенцтва Сіньхуа.

Выбухі адбыліся напярэдадні ў прамысловым раёне гораду.

Паводле паведамленьняў мясцовых СМІ, першы выбух адбыўся ў 23:30 па мясцовым часе, выбуховую хвалю ад яго можна было адчуць у радыюсе некалькіх кілямэтраў. Праз паўхвіліны пасьля першага выбуху адбыўся другі.

Афіцыйна прычына выбуху пакуль не названая, аднак дзяржаўны тэлеканал China Central Television (ССTV) паведаміў, што разарвалася партыя выбуховых рэчываў і цыстэрнаў з гаручым у грузавым тэрмінале гарадзкога порту.

Лідэр КНР Сі Цзіньпін заявіў, што ўлада прыкладзе ўсе намаганьні, каб выратаваць пацярпелых і ўтаймаваць полымя, паведамляе ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG