Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі генэрал: Расея ўяўляе ваенную небясьпеку для ЗША


Рэй Адзіерна
Рэй Адзіерна

З такой заявай выступіў начальнік штабу амэрыканскіх сухапутных сілаў Рэй Адзіерна.

Паводле словаў генэрала, Расея ўяўляе найбольшую небясьпеку з усіх патэнцыйных праціўнікаў ЗША. Ён назваў некалькі прычынаў, сярод якіх заявы Масквы пра незадаволенасьць тым, як склалася сытуацыя пасьля «халоднай вайны», і параўнальна высокі ўзровень правядзеньня расейскіх апэрацыяў ва Ўкраіне. Пры гэтым аднаго з самых высокапастаўленых амэрыканскіх вайскоўцаў «сур’ёзна» турбуе пэрспэктыва таго, што Масква паддасца спакусе і парушыць сувэрэнітэт краінаў Балтыі, не ўсьведамляючы таго, што такія акцыі вымусяць НАТО выступіць на абарону сваіх саюзьнікаў па абарончым саюзе.

«Расея пастаянна ацэньвае рэакцыю НАТО на свае дзеяньні, — сказаў генэрал Адзіерна. — Мяне трывожыць магчымасьць праліку зь яе боку. Яна можа выказаць здагадку, што НАТО ня гэтак турбуюць яе паводзіны, і яна зробіць памылку, пралічыць».

Рэй Адзіерна заявіў пра неабходнасьць для Злучаных Штатаў быць гатовымі да апэратыўнага павелічэньня сваёй ваеннай прысутнасьці ў рэгіёне ў выпадку ўзьнікненьня крызіснай сытуацыі.

У апошнія месяцы некалькі амэрыканскіх высокапастаўленых генэралаў назвалі Расею ў якасьці галоўнай пагрозы бясьпецы ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG