Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пермякову далі 10 гадоў за дэзэрцірства. За забойства судзіць яго будзе Армэнія


Суд прысудзіў вайскоўца расейскай вайсковай базы ў Армэніі Валерыя Пермякова, якога абвінавачваюць у забойстве сям’і зь сямі чалавек, да 10 гадоў пазбаўленьня волі па справе аб дэзэрцірстве і крадзяжы зброі, як і прасіла абвінавачаньне. Пермякоў цалкам прызнаў сваю віну.

Судова-псыхіятрычная экспэртыза прызнала Валерыя Пермякова разумова адэкватным.

«У Пермякова ня выяўлена якога-небудзь хранічнага псыхічнага адхіленьня. У стане афэкту ён таксама не знаходзіўся», — такія вынікі былі абвешчаныя сёньня ў судзе.

Пасяджэньне гарнізоннага суду праходзіла на тэрыторыі расейскай ваеннай базы ў армянскім горадзе Гюмры. Пермякоў сёньня адмовіўся даваць паказаньні ў судзе, таму былі агучаныя яго паказаньні падчас сьледзтва. Паводле расейскага салдата тэрміновай службы, ён не хацеў нікога забіваць, а зьбіраўся толькі абрабаваць дом.

Пасьля разгляду справы па абвінавачаньні Пермякова ў дэзэрцірстве і крадзяжы зброі ў Расейскім гарнізонным судзе, ён будзе перададзены армянскаму правасудзьдзю для разгляду справы аб масавым забойстве. У сярэдзіне ліпеня Расея перадала Армэніі усе матэрыялы па справе аб забойстве ў Гюмры.

Пермякоў быў затрыманы ў студзені па падазрэньні ва ўчыненьні забойства сям’і Авецісян з сямі чалавек, у тым ліку двух малых дзяцей. У Гюмры і Ерэване прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту з патрабаваньнем, каб суд над расейскім вайскоўцам прайшоў у Армэніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG