Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыйная ялавічына ўцякла ў Беларусь


Упраўленьне Рассельгаснагляду па Цьвярской і Пскоўскай абласьцях Расеі паведамляе, што беларускі кіроўца, які перавозіў ялавічыну, уцёк ад расейскіх мытнікаў у Беларусь разам з грузам.

Паводле Рассельгаснагляду, 38-гадовы кіроўца Бацяноўскі, жыхар Віцебскай вобласьці, перавозіў з тэрыторыі Беларусі дзьве тоны ялавічыны без маркіроўкі і неабходных дакумэнтаў. Тавар перамяшчаўся «з парушэньнямі вэтэрынарна-санітарных правілаў, у транспартным сродку, не прызначаным для перавозкі мясной сыравіны, адсутнічала халадзільнае абсталяваньне. Мяса разьмешчана ў транспартным сродку навалам, перакладзенае кардонам».

Грамадзянін Беларусі самавольна, без дазволу кантрольных органаў пакінуў межы прапускнога пункту Далосцы і накіраваўся ў Рэспубліку Беларусь.

6 жніўня на фітасанітарны кантрольны пункт, што на беларуска-расейскай мяжы ў вёсцы Далосцы Себескага раёну Пскоўскай вобласьці, прыбыла фура, у якой былі паўтары тоны сьвежых таматаў. Фітасанітарнага кантролю таматы не прайшлі.

Як паведамляе інтэрнэт-газэта Znak.com, пры аглядзе прадукцыі выявілі адсутнасьць маркіроўкі на ўпакоўцы, а таксама сьляды зрыву этыкетак. Даведаўшыся, што згодна з указам прэзыдэнта РФ Уладзімера Пуціна такая прадукцыя падлягае зьнішчэньню, кіроўца фуры адагнаў аўтамабіль на тэрыторыю Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG