Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падзеньне кітайскага юаня ўскосна будзе спрыяць дэвальвацыі беларускага рубля, перакананы эканаміст Яраслаў Раманчук.

Кіраўнік Аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук, камэнтуючы самую вялікую дэвальвацыю юаня за 20 апошніх гадоў, заявіў у інтэрвію Радыё Свабода:

«Гэта робіць кітайскія тавары больш канкурэнтаздольнымі ў сьвеце. Безумоўна, Кітай арыентуецца перш за ўсё не на Беларусь, бо гандаль зь Беларусьсю — гэта дробязь у параўнаньні з тым, што Кітай прадае ў ЗША.

Гэта трывожна, бо гэта новы віток „валютнай вайны“ і гэта можа выклікаць дысбалянс на валютным рынку сьвету, бо Кітай — гэта магутны гулец.

На Беларусі гэта адаб’ецца тым, што расейскі рубель пачне яшчэ хутчэй падаць. А паколькі беларускі рубель прывязаны да расейскага, то мы таксама будзем вымушаны дэвальваваць нашу валюту, калі мы хочам пазьбегнуць таго нэгатыўнага сцэнару, як у 2014 годзе. Тады мы паўгода глядзелі, як ён падае, і нічога не рабілі, і такім чынам вельмі нашкодзілі нашым вытворцам і экспартэрам», — сказаў экспэрт.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG