Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новыя рэкорды Беларускай валютнай біржы: даляр — амаль 16 тысяч рублёў, эўра наблізіўся да 18 тысяч


Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў курсы валют на 13 жніўня: даляр вырас на 218 пунктаў і дасягнуў рэкорднага ўзроўню 15 989 рублёў, а эўра вырас на 387 пунктаў і дасягнуў узроўню 17 759 рублёў.

Даляр дасягнуў ужо пятага гістарычнага максымуму за 9 дзён: яшчэ 4 жніўня курс даляра знаходзіўся на ўзроўні 15 345 рублёў. Такім чынам, з 4 жніўня даляр вырас на 644 рублі. Эўра таксама сёньня дасягнуў новага гістарычнага максымуму. Мінулы рэкорд быў усталяваны яшчэ ў лютым.

Падзеньне беларускага рубля супала з падзеньнем расейскай валюты. Сёньня на таргах на Маскоўскай біржы курс даляра ўпершыню зь лютага пераваліў за 65 расейскіх рублёў, а курс эўра — за 72.

XS
SM
MD
LG