Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да пачатку жніўня даляр у адносінах да расейскага рубля падаражэў прыкладна на 11 працэнтаў

Таргі валютай на Маскоўскай валютнай біржы адкрыліся новым падзеньнем курсу расейскага рубля. За некалькі хвілін курсы даляра і эўра вырасьлі прыкладна на рубель, у выніку чаго даляр ЗША стаў каштаваць даражэй за 65 рублёў, эўра пераадолеў адзнаку ў 72 рублі.

У папярэдні раз вышэй за 65 рублёў курс даляра ўздымаўся 13 лютага 2015 году.

Біржавыя аналітыкі зьвязваюць падзеньне рубля са зьніжэньнем сусьветных коштаў нафты, а таксама з рашэньнем Народнага банка Кітая правесьці самую маштабную за апошнія 20 гадоў дэвальвацыю юаня.

XS
SM
MD
LG