Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літанкета Свабоды: Валянціна Аксак


Валянціна Аксак
Валянціна Аксак

Народжаная на Нясьвіжчыне. У Менску штудыявала ўсясьветную гісторыю. У Полацку спасьцігала Радзіму. З мужам, двума сынамі і кнігамі «Цьвінтар» і «Капліца» вярнулася ў Менск, дзе зьвершаваліся яшчэ «Антычны дождж», «Віно з Каліфорніі», «Ружоўніца». Сёе-тое зь іх перакладалася і друкавалася ў часопісах ды анталёгіях па-польску, швэдзку, расейску, літоўску, француску, ангельску.

1. Для каго вы пішаце? (Хто ваш ідэальны чытач?)

Пішу, як Бог на душу кладзе, і ня думаю ў той момант, зрэшты, і потым, для каго. То, пэўна, сама сабе і ёсьць ідэальным чытачом.

2. Дзе вам найлепш пішацца, і калі?

Гэта здараецца раптоўна, таму й пішацца там і тады, дзе і калі засьпявае мяне гэтая неспадзяванка.

3. Аўтарам якой ужо напісанай кнігі вы хацелі б быць?

Ні на чыё аўтарства замахвацца ня маю права, гэта ж — як скрасьці.

4. Які літаратурны герой найбольш падобны да вас?

Баба Яга ды яшчэ парачка жаночых пэрсанажаў беларускіх народных казак.

5. Хто ваш улюбёны пісьменьнік?

Той, хто прыдумаў бяздоннае багацьце нацыянальнага фальклёру.

6. Што вы цяпер чытаеце?

Кніжку Алена Кара «Лёгкі спосаб кінуць піць» уперамежку з мэмуарамі Юлі Андрусышын «Забыцьцю не адданае».

7. На якіх замежных мовах (расейская ня лічыцца) вы можаце чытаць?

Польскай, украінскай, ангельскай (са слоўнікам).

8. Якая ваша найбольш улюбёная кніга з напісаных вамі?

Тая, якую яшчэ ня выдала.

9. Якую кнігу вам яшчэ хочацца напісаць?

Пра новае каханьне.

10. Калі вы адчуваеце сябе найбольш свабоднай?

У поўнай працяглай самоце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG