Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галяндцы назавуць прозьвішчы вінаватых у гібелі «Боінга»


У Малайзіі ўзгадваюць ахвяраў катастрофы рэйсу MH17, архіўнае фота, 18 ліпеня 2014 году

У Малайзіі ўзгадваюць ахвяраў катастрофы рэйсу MH17, архіўнае фота, 18 ліпеня 2014 году

Сьледчыя зь Нідэрляндаў зь вялікай верагоднасьцю сьцьвярджаюць: «Боінг» быў зьбіты ЗРК «Бук», і абяцаюць неўзабаве даць дакладны адказ, назваўшы вінаватых.

Нідэрляндзкая пракуратура «крок за крокам» набліжаецца да асобаў, адказных за катастрофу рэйса MH17, заявіў у аўторак ўвечары старшы афіцэр юстыцыі і галоўны каардынатар расьсьледаваньня Фрэд Вэстэрбэкэ ў інтэрвію нідэрляндзкай тэлекампаніі NOS.

«Ёсьць асобы, за якімі мы назіраем з павышанай увагай, з улікам той іх ролі, якую мы на цяперашні момант змаглі вызначыць. Аднак фармальна мы яшчэ не назвалі нікога падазраваным», — заявіў ён.

Вэстэрбэкэ ня змог назваць даты, калі імёны падазраваных будуць названыя афіцыйна, але выказаў надзею, што зможа адказаць на гэтае пытаньне з большай пэўнасьцю ў канцы гэтага году або ў пачатку наступнага.

Паводле словаў кіраўніка Міжнароднай сьледчай групы, далучаныя да справы аскепкі — меркавана, аскепкі ракеты, пра якія было заяўлена раней у аўторак — не ўяўляюць сабой прарыву ў расьсьледаваньні.

«Мы яшчэ не настолькі прасунуліся ў вывучэньні гэтых аскепкаў, каб гаварыць пра тое, што гэта — аскепкі ракеты „Бук“, з дапамогай якой быў зьбіты рэйс MH17, але ў доўгатэрміновай пэрспэктыве яны могуць стаць важным складнікам доказнай базы», — сказаў Вэстэрбэкэ.

Аскепкі былі знойдзеныя падчас праведзенай раней місіі па пошуку парэшткаў у раёне катастрофы.

«Аскепкі досыць буйнога памеру, што дае нам магчымасьць працягнуць расьсьледаваньне», — падкрэсьліў сьледчы Вэстэрбэкэ.

Паводле яго слоў, пакуль немагчыма сказаць, ідзе гаворка пра расейскі або ўкраінскі зэнітна-ракетны комплекс. «Гэта патрабуе далейшага расьсьледаваньня», — заявіў ён.

Вэстэрбэкэ нічога ня кажа пра наяўнасьць якіх-небудзь апазнавальных знакаў на аскепках, напрыклад, сэрыйных нумароў.

«Але матэрыялу для далейшага расьсьледаваньня паходжаньня гэтай магчымай ЗРК „Бук“ дастаткова», — сказаў кіраўнік сьледчай групы Фрэд Вэстэрбэкэ.

XS
SM
MD
LG