У Кіеве прэзэнтавалі контрапрапагандысцкі кліп «Бандэра»
Украінскі сьпявак Сяргей Файфура прадставіў у Кіеве кліп на сваю новую песьню «Бандэра». Песьня прысьвечаная баявым дзеяньням на ўсходзе Ўкраіны. Галоўным героем кліпа стаў так званы «ватнік». Арганізатары называюць гэта спробай змагацца з расейскай прапагандай праз масавую музычную культуру.