Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі зьнішчылі 500 тонаў прадуктаў, у тым ліку і з прыватнага багажу


Аб’ём зьнішчаных «санкцыйных» прадуктаў у РФ дасягнуў 500 тонаў.

Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», паводле інфармацыі Рассельгаснагляду, з 6 па 11 жніўня была зьнішчана 41 тона паднагляднай прадукцыі жывёльнага паходжаньня, у тым ліку 552
кіляграмаў, якія выяўленыя ў ручной паклажы.

Санкцыйныя прадукты былі выяўленыя ў Прыморскім краі, Сахалінскай і Калінінградзкай вобласьцях, Санкт-Пецярбургу і Ленінградзкай вобласьці.

Акрамя таго, паводле дадзеных на 11 жніўня, было зьнішчана каля 433 тонаў расьліннай прадукцыі, пастаўкі якой ішлі ў абыход эмбарга.

Расея ў 2014 годзе ўвяла забарону на імпарт прадуктаў з краінаў, якія ўвялі супраць яе эканамічныя санкцыі ў сувязі з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну, у тым ліку супраць Эўразьвязу і ЗША. Сёлета ў жніўні прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб зьнішчэньні з 6 жніўня на мяжы РФ забароненых да ўвозу прадуктаў.

XS
SM
MD
LG