Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамабілі з Данецкай і Луганскай абласьцей будуць бясплатна карыстацца дарогамі ў Беларусі


Транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны, вызвалены ад платы за праезд па платных дарогах Беларусі.

Гэта прадугледжана прэзыдэнцкім указам, які Аляксандар Лукашэнка падпісаў 10 жніўня.

Вызваляюцца ад платы транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, а таксама іх прычэпы.

Таксама ўказ тычыцца некаторых аспэктаў сыстэмы зьбіраньня платы за праезд па платных дарогах.

У прыватнасьці, вызваляць ад платы за праезд цягам 10 дзён з моманту ўвозу або набыцьця набытыя новыя або увезеныя транспартныя сродкі, раней не зарэгістраваныя ў Беларусі. Яны павінны мець тэхнічна дапушчальную агульную масу не больш за 3,5 тоны пры дастаўцы іх да месца дзяржрэгістрацыі.

Транспартная інспэкцыя Мінтранса Беларусі цяпер мае права атрымліваць адпаведную інфармацыю ад міністэрства па падатках і зборах і МУС аб рахунках ўладальніка або арандатара транспартнага сродку, паведамляе Інтэрфакс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG