Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрляндзкія сьледчыя: Сярод парэшткаў з Ўкраіны, верагодна, фрагмэнты «Бука»


Парэшткі на месцы катастрофы 19 ліпеня 2014 году

Парэшткі на месцы катастрофы 19 ліпеня 2014 году

Нідэрляндзкія сьледчыя заявілі, што сярод парэшткаў, дастаўленых з месца падзеньня «Боінга» на ўсходзе Ўкраіны ў ліпені летась, выяўленыя верагодныя фрагмэнты зэнітнай ракеты, пушчанай з расейскага комплексу «Бук».

У апублікаванай сёньня заяве гаворыцца, што фрагмэнты вывучаюцца спэцыялістамі Рады па бясьпецы Нідэрляндаў, якая праводзіць грамадзянскае расьсьледаваньне авіякатастрофы. Фрагмэнты будуць таксама перададзеныя міжнароднай сьледчай групе, якія вывучае абставіны гібелі «Боінга».

Пакуль адмыслоўцы ня могуць канчаткова пацьвердзіць сувязь паміж знойдзенымі абломкамі і гібельлю самалёта, які выконваў рэйс MH14 з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур і разьбіўся на тэрыторыі, кантраляванай прарасейскімі сэпаратыстамі ў Данбасе.

Вэрсія, што самалёт быў зьбіты ракетай, пушчанай з зямлі, застаецца прыярытэтнай. У авіякатастрофе загінулі 298 чалавек — у асноўным падданыя Нідэрляндаў.

XS
SM
MD
LG