Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей наведае Ўкраіну з працоўным візытам з 12 па 16 жніўня.

Пра гэта паведамляе ўкраінскі ўрадавы партал.

12 жніўня Ўладзімер Макей сустрэнецца зь міністрам замежных спраў Украіны Паўлам Клімкіным. Пасьля сустрэчы яны адкажуць на пытаньні журналістаў.

Паводле прэс-службы беларускага МЗС, падчас перамоваў зь міністрам замежных спраў Украіны Пятром Клімкіным і шэрагу іншых сустрэч будзе абмеркаваны «ўвесь спэктар пытаньняў беларуска-ўкраінскіх адносін у гандлёва-эканамічнай і палітычнай сфэрах, узаемадзеяньня ў рамках міжнародных арганізацыяў». А таксама ход перамоўнага працэсу па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG